5 верасня 2016 г. - 95 гадоў з часу адкрыцця дзяржаўнай гімназіі ў г. Пінску (1921)
Дзяржаўная гімназія ў г. Пінску Палескага ваяводства (цяпер Брэсцкай вобласці) была адкрыта 5 верасня 1921 года. Размясцілася яна ў будынку былой рускай гімназіі, узведзеным у 1852 годзе. Дырэктарам назначаны Філіцыян Слівінскі.
2015 г. – 150 гадоў з часу заснавання (1865) у г. Брэсце чатырохкласнай прагімназіі (цяпер будынак гімназіі – адзін з корпусаў Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна)
Брэсцкая мужчынская гімназія – сярэдняя агульнаадукацыйная навучальная ўстанова была заснавана ў 1865 годзе ў г. Брэст-Літоўску Гродзенскай губерні (цяпер Брэст) як 4-класная прагімназія. Налічвала каля 160-ці навучэнцаў.
4 жніўня 2014 г. – 70 гадоў з часу заснавання (1944) ў г. Брэсце сярэдняй школы № 1 (з 1992 г. – гімназія № 1)
Брэсцкая сярэдняя школа № 1 пачала працаваць з 1 верасня 1940 года. Змяшчалася яна ў старым драўляным будынку па вул. Доўгай (цяпер Куйбышава). Першым дырэктарам школы быў Кандрацій Філімонавіч Макаеў. Ён загінуў пры вызваленні г. Гомеля ў 1943 годзе. Першая завуч школы – Зінаіда Сцяпанаўна Кавалёва. Пасля вайны яна працавала загадчыцай гарадскога аддзела народнай адукацыі, а таксама дырэктарам Брэсцкай СШ № 2.
5 верасня 2013 г. – 95 гадоў з часу адкрыцця ў г. Брэсце Польскай дзяржаўнай гімназіі імя Р. Траўгута (1918)
31 сакавіка 1921 года горад Брэст-над-Бугам стаў цэнтрам Палескага ваяводства ў складзе Польшчы.
2013 г. – 90 гадоў з часу адкрыцця (1923) таварыствам “Polska macierz szkolna” жаночай васьмікласнай гімназіі ў Брэсце
Жаночая васьмікласная гімназія была адкрыта ў Брэсце-над-Бугам польскім таварыствам “Polska macierz szkolna” ў 1923 годзе.
2013 г. – 95 гадоў з часу заснавання (1918) Рускім дабрачынным грамадствам гімназіі ў м. Лунінец
Руская рэальная гімназія дзейнічала ў Лунінцы прыкладна з 1919 года па 1929 год.
90 годоў з часу заснавання ў г. Пружаны Палескага ваяводства Дзяржа́ўнай вышэ́йшай гімна́зіі імя́ А. Міцке́віча (1922)
Дзяржаўная вышэйшая гімназія імя Адама Міцкевіча (па-польску: Wyższe Gimnazjum Państwowe im. A. Mickiewicza) – 8-мі класная адукацыйная ўстанова г. Пружаны ў міжваеннай Польшчы.